Як паведамляе зводка МНС, на полі каля вёскі Тарчылава ўчора каля абеду загарэўся зернепрыборачны камбайн. Нашчасце ніхто не пацярпеў, хаця вагонь ахапіў маторны адсек і кабіну кіроўцы.
Яшчэ адзін пажар у рэгіёне адбыўся 21 верасня раніцай. У Оршы ў раёне Заходняй загарэўся прыватны дом на 1-ым Будаўнічым завулку. У адным з пакояў дома, дзе і адбылося ўзгаранне была пашкоджана мэбля.
У абодвух выпадках прычына пажару пакуль не вызначана.