Пра здарэнне паведаміла мясцовая дзяржаўная газета «Ударны фронт». У раённую бальницу звярнулася мясцовая жанчына, якая прывяла малога сына. Паводле яе словаў, хлопчык зваліўся з лесвіцы другога паверха і такім чынам быў траўмаваны.
Але траўмы падаліся не зусім характэрнымі і па факце распачалася праверка. Як высветліла мясцовае ДАІ, насамрэч хлопчык не падаў, а атрымаў свае траўмы ад наезда матацыкла. А матацыклам кіраваў суседскі падлетак. Каб не раздзьмуваць суседскі скандал, маці пацярпелага вырашыла прыдумаць сваю версію здарэння.