Здаецца, што пасля вельмі масавых акцыяў адразу пасля выбараў, аршанскія пратэсты супыніліся. Часткова гэта праўда — публічных выступаў на цэнтральнай плошчы ўжо няма. З іншага боку, у горадзе працягваецца «партызанскае» змаганне — вывешваюцца сцягі, з’яўляюцца графіці.
А пасля сканчэння «народнага ўльтыматуму», у Оршы зноў прайшла невялікая публічная акцыя. Некалькі чалавек прайшлія па горадзе і са сцягамі сфатаграфаваліся каля знаку «Орша» на выездзе ў бок Дуброўны.
Ва ўмовах калі за выхад на вуліцу арытоўваюць такі метад публічнага пратэсту стаў папулярным і практыкуецца амаль ва ўсіх гарадах краіны. Для Оршы ж гэта першае такое фатаграфаванне салідарнасці.