Нагадаем, што Ігар Грышанаў як абраны (але да гэтае пары не прызнаны сельскім выканкамам) старэйшына вёскі Стаўры раней заступіўся за аднавяскоўца ў якога ўзнікла маемасная спрэчка з уладамі за зямлю. Але на другі дзень пасля таго як Грышанаў з’ездзіў у выканкам у падтрымку аднавяскоўца камісія па зямлі прыйшла і да яго самога.
Чыноўнікі склалі пратакол аб тым, што быццам Грышанаў, як уладальнік фермерскай гаспадаркі, самавольна захапіў частку зямлі ў КХП і ўзвёў на ёй плот, выкошваў траву, пасадзіў дрэвы іг.д. Карацей вёў гаспадарчую дзейнасць на чужой зямлі. Па такім абвінавачанні Грышанаў мусіў сплаціць не малы штраф і пазбавіцца амаль паловы сваёй зямлі.
30 кастрычніка адбыўся чарговы суд па зямельнай спрэчцы і Грышанаў змог прадставіць дакуманты ды сведкаў, якія падцвердзілі, што амаль 10 год таму зямля была выдзеленая фермерскай гаспадарцы на цалкам законных падставах.