Як паведамляе магілёўскае абласное ДАІ, аварыя адбылася каля паловы на дзесятую вечара - на вуліцы было ўжо цёмна - у Шклоўскім раёне. 41-гадовы жыхар вёскі Літоўск гэтага раёну ішоў па збочыне дарогі. На пешаходзе не было флікераў, а на вуліцы было ўжо, нагадаем, цёмна. Папутна рухалася легкавушка Фольксваген пад кіраваннем маладога жыхара вёскі Бель гэтага ж раёну.
У выніку сутыкнення пешаход загінуў адразу на месцы.