06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Рэгіён, Грамадства

Суднаходства не будзе?

09.07.2014 17:07

3594 прагляду, 0 каментароў

У Смаленску пачалі ачышчэнне ракі Дняпро.

У Смаленску ачышчаюць Дняпро ў гарадской мяжы. Плануецца выпрастаць рэчышча ракі, вызваліўшы яе ад тонаў смецця. Дзяржкантракт заключаны са смаленскай фірмай "Неруд", якая запрасіла ў якасці субпадрадчыка беларускую фірму "Днепра-Бужскі водны шлях" з Пінску. Участак, які трэба ачысціць, складае 7,5 кіламетраў.

У перыяд ліўнёвых дажджоў і таяння снегу мноства маленькіх рачулак і ручаёў выносяць у Дняпро аграмадную колькасць пяску, адыходы вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў і проста смецце. Беларускія спецыялісты на ачышчэнні займаюцца вывазам усяго смецця ў Шэйнаўскі кар'ер. У выніку выпроствання рэчышча (у ходзе работ будзе канфіскавана каля 175 тысяч кубаметраў грунту) прапускная здольнасць Дняпра павялічыцца, і вясновы ўздым ўзроўню вады ўжо не будзе дасягаць у Смаленску крытычных адзнак, наносячы, як гэта было ў мінулым годзе, шкоду гарадской гаспадарцы, маёмасці жыхароў і прадпрыемстваў.

Узяцца за ачыстку рэчышча Дняпра ўлады рэгіёну заахвоціла будаўніцтва ў Смаленску набярэжнай коштам звыш 600 мільёнаў расейскіх рублёў, а таксама паўстаўшыя ў перыяд падрыхтоўкі да 1150-годдзя Смаленска планы адраджэння пасажырскага і турыстычнага рачнога суднаходства. У тым ліку воднага злучэння Смаленска з Оршай.

Аднак, як заявілі ў фірме "Неруд", ачышчэнне Дняпра зусім ніяк з суднаходствам не звязана. Справа ў тым, што Дняпро ў раёне Смаленска ўжо з 1979 года не лічыцца суднаходна ракой, а горад не мае неабходнага для гэтага навігацыйна-гідраграфічнага абсталявання.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суднаходства не будзе?

У Смаленску пачалі ачышчэнне ракі Дняпро.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение