Чарговая аварыя адбылася каля 11 гадзін пад чыгуначным матсом, які злучае Чаромушкі і Усходнюю. Гэта азначае, што як мінімум на гадзіну рух машынаў у горадзе будзе значна запаволены, бо паласа ў боку Цэнтра цалкам перагароджана. На гэты раз у аварыю патрапіла машына службы таксі 155. Як так атрымалася нам сказаць цяжка, але машыну развярнула такім чынам, што яна перапендзікулярна ўрэзалася у плот, які адгароджвае пешаходную зону ад праезднай часткі.
Мост, які ў народзе празвалі "бутэлечным горлышкам" сапраўдная праблема для горада. Тут вузкая праездная частка і ў выпадку аварыі заторы расцягваюцца на кіламетры, блакуючы рух па вуліцы Міра, якая злучае цэнтар горада і яго прычыгуначную частку. Пры гэтым вырашыць праблему не так і проста, і пытанне не ў грашах, а ў канфлікце інтарэсаў - праблемы мост стварае гораду, а належыць ён чыгунцы якая аніяк не зацікаўлена рабіць яго дарагую рэканструкцыю.