Па-першае, гэта азначае, што сітуацыя з ковідам у краіне і канкрэтна ў нашым рэгіёне не такая проста як нас спрабуюць запэўніць. Іначай улады не пайшлі б на настолькі не папулярны крок.
Па-другое, цяпер лагічнае ў час эпідэміі нашэнне масак становіцца абавязковым ва ўсіх публічных месцах. Дакладней у памяшканнях - на вуліцы паводле выканкамаўскага рашэння нашэнне масак не прадугледжана. І гэта тычыцца ўсіх памяшканняў ды нават транспарту - усё дзе не магчыма забяспечыць дыстанцыю паміж людзьмі.
Пастановай №2104 "Пра ўвод рэжыма выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны" не прадугледжваецца якая-небудзь адказнасць за парушэнне масачнага рэжыму, але вас могуць не абслужыць ва ўстановах, калі вы прыйшлі без маскі і, нават, не пусціць у памяшканне.