Аляксей Каранькоў - 34-гадовы жыхар Барані. Раней ён працаваў на будоўлі дзе атрымаў траўму і з тае пары прыкаваны да інваліднага вазку. У гэтым годзе ён праславіўся тым, што пачаў весці свой ю-туб канал для тых хто зусім нядаўна стаў інвалідам і не ведае ўсіх пабытовых нязручнасцяў. А пасля жорсткасці сілавікоў 9 жніўня прысвяціў асобную тэму і тэме недапушчэння гвалту.
Аляксей прымаў удзел і ў аршанскіх найбольш масавых мітынгах, але пазней з'ехаў працаваць у Мінск. У сталіцы тады адчынілі інклюзіўную кавярню дзе працуюць людзі з інваліднасцю. 25 кастрычніка ён прыняў удзел і ў Мінскім маршы "Народны ўльтыматум".
Каранькову пасля гэтага двойчы давялося вяртацца ў Барань, каб даваць паказанні і ўдзельнічаць у судовым працэсе, які прайшоў у яго дома. Суддзя Святлана Кузьмічонак правяла судовае паседжанне проста па месцы прапіскі Аляксея і выдала яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў тры базавых велічыні — 81 рубель.