На тыдні прайшоў суд над 26-гадовым мужчынам, які абвінавачваўся ў абразах міліцыянтаў у сацыяльных сетках. Пра справу стала вядома з рэпартажу тэлеканала АНТ - да правабаронцаў абвінавачаны не звяртаўся. Паводле дзяржаўнага тэлеканалу, ён пісаў абразы пад фотаздымкамі супрацоўнікаў міліцыі, а ў адным выпадку заклікаў спаліць аўтамабіль міліцыянта. У выніку мужычна быў асуджаны на 3 гады хатняй хіміі, што пракуратура палічыла мягкім прыгаворам і збіраецца абскарджваць у абласны суд.
Па нашай інфармацыі гэта не адзіная справа якую зараз вядуць следчыя ў Оршы на тэму абразаў пагрозаў у бок міліцыі ў сацыяльных сетках, але першая якая атрымала розгалас і заканчэнне ў выглядзе судовага выраку.
Літаральна на днях у Оршы быў затрыманы 21-гадовы хлопец, якога вінавацяць у нанясенні графіці палітычнага зместу. Ужо некалькі дзён хлопец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
А ў Дуброўна два дні запар праходзілі вобшукі. Спачатку 25-га чысла ў дом да маці актывіста Куляшова. Ён не быў дома - увогуле было не зразумела чаму прыйшлі да яе - таму дзверы міліцыянтам не ачынялі і яны іх узламалі. А на наступны дзень 26-га прыйшлі да сястры Міхаіла Чамурака, у яе таксама абыўся вобшук, яе падазраюць у хлусні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.