21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

Орша, Палітыка

Крыміналка спынілася

30.12.2020 17:15

3535 праглядаў, 2 каментара

Чарговая крымінальная справа супраць Ігара Казмерчака чарговы раз спынена.

Ігар Казмерчак — рэдактар і адзін са стваральнікаў нашага сайту — а больш чым за год яшчэ і прадпрымальнік, які ўтрымлівае «Цудоўную краму» — краму нацыянальнай культуры і атрыбутыкі, прыблізна раз на чатыры гады становіцца фігурантам якой-небудзь крымінальнай справы. Першую крымінальную справу завялі яшчэ калі Ігару было 16 гадоў і ён быў актывістам «Маладога Фронту». Тады каля расейскай амбасады нехта ўзарваў нейкае выбуховае прыстасаванне, у выніку чаго была папсаваная лаўка. Гэты «тэракт» стаў фармальнай нагодай, каб усіх маладафронтаўцаў выклікаць на допыты ў КДБ. Наступная крымінальная справа — экстрэмізм, а калі канкрэтней, то дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пазней пайшлі больш «дарослыя» крыміналкі: распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва. Натуральна, заўсёды гэтыя справы скончваліся нічым, затое пачыналіся заўсёды ў гады найбольшых палітычных пратэстаў.

Сёлета фармальнай прычынай «крыміналізаваць» Казмерчака стала сама наяўнасць «Цудоўнай крамы». Абвінавацілі Ігара ў нясплаце падаткаў. Хаця нават фармальна было відавочна, што справа не можа мець поспеху — ні крама, ні сайт (якія праходзілі ў справе як сродак атрымання прыбытку) не прыносілі патрэбнай для крымінальнай адказнасці колькасці выручкі. У выніку крымінальная справа была спынена, а тэхніка і фінансавыя дакуманты вернутыя Ігару 30 снежня.

Аднак сказаць, што «наезд» на «Цудоўную краму» зусім не паўплываў на яе, не даводзіцца. Паралельна з крымінальнай справай Казмерчак атрымаў 4 штрафы за дробныя парушэнні правілаў гандлю, а сама крама страціла арэндуемае памяшканне і была вымушаная хутка пераехаць на новы адрас. Сёння «Цудоўная крама» працуе па адрасе: вул. Міру 3-а.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Крыміналка спынілася

Чарговая крымінальная справа супраць Ігара Казмерчака чарговы раз спынена.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение