50-гадовы грамадзянін Сербіі ужо на працягу некалькіх месяцаў пражывае ў Оршы да сваёй прыяцелькі. Ён прыйшоў абмяняць 50 даляраў на беларускія рублі ў адно з аддзяленняў банка, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Касір засумнявалася ў сапраўднасці купюры і выклікала міліцыю. Грошы адправілі на экспертызу, а на ёй спецыялісты ўстанавілі, што купюра сапраўды фальшывая. Серб адказаў, што атрымаў яе на рэшту ў Егіпце, калі быў там на адпачынку. Фальшывыя грошы канфіскавалі. Па факце здарэння пачалі крымінальную справа.