Пажар адбыўся рана раніцай 1 студзеня ў кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома на вуліцы Ваз-ан-Влен, паведамілі ў МНС.
У падпаленым пакоі на ложку ратавальнікі знайшлі 49-гадовага гаспадара. Яго вынеслі на свежае паветра. Мужчына атрымаў атручэнне прадуктамі гарэння і апёк верхніх дыхальных шляхоў. Пацярпелага шпіталізавалі.
У кватэры пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь. На думку ратавальнікаў, пажар пачаўся з-за кароткага замыкання гірлянды на ялінцы.