00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Вялікая «любоў» да Оршы

03.01.2021 11:14

3806 праглядаў, 0 каментароў

Лукашэнку патрэбныя грошы. У Оршы на 40% паднялі падатак на здачу памяшкання ў арэнду.

У Беларусі з 1 студзеня перагледзелі стаўкі падаткаў для тых, хто здае ў арэнду кватэры, дачы, гаражы і парковачныя месцы. У некаторых гарадах, у тым ліку Оршы і Полацку, падатак на здачу ў арэнду аднаго жылога памяшкання паднялі больш чым на 40%. Новаўвядзенні прадугледжаны абноўленым Падатковым кодэксам.

У абласных цэнтрах падатак за здачу кватэр паднялі да 32,2 рубля, а гаражоў — да 8,9 рубля. У такіх гарадах, як Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск, збор за здачу кватэр вырас да 21,1 рубля, а гаража — да 5,6 рубля.

Да прыкладу, у Наваполацку ў 2020-м падатак за здачу ў арэнду жылога памяшкання складаў 20 рублёў, а ў Полацку і ​​Оршы — 15 рублёў. У апошніх двух гарадах рост падатку за здачу ў арэнду жылых памяшканняў — амаль на 41% (за здачу ў арэнду гаражоў, да прыкладу, падвышэньне не такое значнае — з 5,3 да 5,6 рубля). Рост склаў амаль 5,7%.

У іншых гарадах абласнога, раённага падпарадкавання і мястэчках гарадскога тыпу падатак за здачу ў арэнду жылога памяшкання з 1 студзеня складае 15,5 рубля, гаража — 4,4 рубля, а ва ўсіх астатніх населеных пунктах і тэрыторыях — 11,1 рубля і 3,4 рублі адпаведна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вялікая «любоў» да Оршы

Лукашэнку патрэбныя грошы. У Оршы на 40% паднялі падатак на здачу памяшкання ў арэнду.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение