Бараньскі блогер Дзмітрый Казлоў больш вядомы як «Шэры кот» застанецца пад ввартай як мінімум да 29 сакавіка. Пра гэта змог паведаміць яго адвакат. Нагадаем, што Дзмітрый быў арыштаваны яшчэ 10 чэрвеня 2020 года пасля ўдзелу ў дазволенай перадвыбарчай акцыі. Хаця ўжо тады было зразумела, што Дзмітрый нічога не парушаў, але яму прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. У чым выражаліся масавыя беспарадкі не зразумела ні для Дзмітрыя, ні для правабаронцаў ды, напэўна, і для следства. Бо да гэтае пары аніякіх следчых дзеянняў не вядзецца пра што гаворыць і адвакат Казлова і сам Шэры кот у сваіх лістах. Па-сутнасці, ён нават не сустракаецца са сваім следчым, акрамя выпадкаў калі яму чарговы раз падаўжаюць тэрмін знаходжання пад вартай.
Напісаць ліст падтрымкі нашаму земляку можна па адрасе: Дзмітрыю Казлову СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050