Напэўна мы ўжо адвыклі ад сур'ёзных халадоў, а яны - як заўсёды нечакана - набліжаюцца. Ужо на выходных тэмпература апусціцца да 25 градусаў. Але і астатнія дні нас надвор'е лагоднасцю балаваць не будзе. Заўтра ў сераду 13-га чысла Оршу чакае не вялікі снег, але з завірухай. Снег можа пачацца яшчэ ў аўторак вечарам - прагназуюць сіноптыкі - а ў сераду ўжо будзе ісці амаль цэлы дзень з магчымі кароткімі перапынкамі. Кароткія перапынкі плануюцца такімі кароткімі, што ў чацьвер снег можа ісці зусім без перапынку і адпачынку ды яшчэ працягнецца і ў пятніцу. Калі папярэдні снегапад нам прынес праблемы на дарогах і ў дварах, то такі снег таксама наўрад ці абыйдзецца без праблемаў. Толькі на гэты раз і тэмпература будзе ніжэй за 10 градусаў.
У пятнічны вечар снег мусіць спыніцца, але радасці гэта не прынясе. Ужо вечарам у пятніцу стукнуць марозы да мінус 22 градусаў. Якія за час выходных будуць узмацняцца яшчэ больш і дойдуць па прагнозах да мінус 31 градуса!!! Такіх марозаў наш горад ды і краіна не атрымлівалі даўно!
Холад каля 20 градусаў захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня, але далейшыя прагнозы яшчэ вельмі не дакладныя.