З 5 да 15 студзеня спецыялісты Аршанскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі правялі ацэнку санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання COVID-19 на 54 аб'ектах, у тым ліку 39 гандлёвых, 3 аб'ектах грамадскага харчавання, 12 іншых аб'ектах.
У прыватнасці, парушэнні зафіксавалі ў маршрутных таксі:
- адсутнічала інфармацыя для пасажыраў аб магчымасці апрацоўкі рук антысептыкам ў кіроўцаў у 2 маршрутках: ІП Каласаўцаў (юрыдычны адрас г.Орша, вул. Свярдлова, 11-1); ТАА «Летящая стрела» (юрыдычны адрас г.Орша, вул.Марата, 111Б комн. 2. Дырэктар Мядзведзеў);
- не быў забяспечаны кантроль за выкарыстаннем СІЗ органаў дыхання пасажырамі ў 3 маршрутных таксі: ТАА «СигнаЛайн» (юрыдычны адрас г.Орша, вул. Бялінскага, д.40а. Дырэктар Савельеў); ІП Каласаўцаў; ІП Кожар (юрыдычны адрас г.Орша, ул.Марата, 15).
Кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання - уладальнікам маршрутных таксі ТАА «СигнаЛайн», ТАА «Летящая стрела», ІП Каласаўцаву, ІП Кожару дадзены рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Поўны спіс усталяваных парушэнняў ёсць на сайце санстанцыі.