На гэты раз звязана кепскае надвор'е будзе з завірухай і ападкамі, якія прыйдуць да нас - на усход - крыху пазней. Найбольшая небяспека для дарожнага руху і праблемы для камунальнікаў будзе на захадзе краіны.
У аўторак з раніцы нас ужо чакае моцны дождж пры +4 градусах цяпла. А завіруха са снегам дойдзе да Оршы пад вечар. Тэмпература апусціцца да 0 градусаў і гэта пераўтворыць дождж у мокры снег. Падобная надвор'е будзе ў нас і ў сераду, толькі больш халодна - да мінус 2 градусаў.
Далей снег будзе ісці ўвесь тыдзень, а тэмпература да выходных апусціцца да мінус 11 градусаў. Толькі ў апошні дзень месяца зноў пачне з'яўляцца сонейка.