Зварот да Пятра Парашэнка падрыхтавала дэпутатская група "Ровеншчына" ў склад якой уваходзіць частка дэпутатаў Ровенскай абласной рады. Дэпутатская група прапаноўвае новаму прэзідэнту Украіны на агульнадзяржаўным узроўні правесці святкаванне супольнай перамогі "аб'яднанага войска украінскіх, польскіх, літоўскіх ды беларускіх земляў".
Зварот быў падрыхтаваны 14 ліпеня, але для большага эфекту дэпутаты прапаноўваюць прыняць зварот не адной дэпутацкай групай, а ўсімі дэпутатамі абласной рады, што будзе абмеркавана на бліжэйшым яе паседжанні.