Стаў вядомы поўны склад удзельнікаў канцэрту для дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу».
Пад акампанемент аркестру МУС РБ на сцэне Палаца спорту 11 лютага выступяць Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Юлія Быкава ( «Aura»), Уладзімір Громаў, Вікторыя Алешка, Жанет, Алёна Ланская, Руслан Аляхно, арт-гурт "Беларусы", сёстры Груздзевы і інш. Пра гэта паведамляе Фонд музычнай салідарнасці.
Выступаць таксама будуць ансамблі «Песняры», «Бяседа» і «Равеснік», хор «Пеўнікі» (Берасце), «Ві-за-ві» (Орша), «Белыя Росы» (Гародня), хор Цітовіча і хор Свята-Духава сабора. Чакаюцца выступы балета «Radiodance» і нават цыркавой трупы.
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і шэраг іншых палітычных дзеячаў, якія выступаюць супраць Лукашэнкі, ужо заявілі аб непрызнанні так званага "сходу". Нелегітымным яго назвалі і ў ЗША. У апытанні аўтарытэтнай незалежнай сацыяльнай службы Chatham house толькі 16% гарадскіх жыхароў Беларусі давяраюць ўдзельнікам "сходу". Ёсць сярод удзельнікаў і адкрытыя праціўнікі незалежнасці Беларусі. Напрыклад, прадстаўнік Веткаўскага раёну, які заявіў, што едзе ў Менск уздымаць пытанне аб адзінай з Расеяй дзяржаве.