00:00

+8

7 м/с

980 гПа

03:00

+9

5 м/с

978 гПа

06:00

+9

5 м/с

979 гПа

09:00

+8

6 м/с

981 гПа

12:00

+11

7 м/с

984 гПа

Беларусь, Палітыка

Акцыя за Наталлю

12.02.2021 20:20

1924 прагляду, 0 каментароў

Дэпутаты парламенту Швейцарыі падтрымалі зняволеную Наталлю Хершэ.

Палітычная зняволеная рэжыму Лукашэнкі працягвае перабываць у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі. Суд даў ёй 2,5 года за зрыў балаклавы з амапаўца, які скардзіўся на вялікія маральныя пакуты ў судзе.

Швейцарскія дэпутаты ў лісце да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея напісалі, што наяўнасць у Беларусі палітвязняў не дае развівацца міждзяржаўным адносінам.

Ліст падпісалі 86 з 200 дэпутатаў Нацыянальнай рады Швайцарыі.

У адкрытым лісце, апублікаваным напярэдадні запланаванага на 16 лютага разгляду апеляцыйнай скаргі Наталлі Хершэ, дэпутаты адрасавалі міністру замежных справаў Беларусі патрабаванне неадкладнага вызвалення грамадзянкі Швейцарыі, а таксама больш чым 240 іншых палітзняволеных у Беларусі.

У адкрытым лісце прадстаўленыя ўсе групы Федэральнага парламенту.

Зняволенне Хершэ і іншых палітвязьняў называецца «сур’ёзным цяжарам у замежнапалітычных дачыненнях» Швейцарыі і Беларусі.

Дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Барбара Гізі з гораду Санкт-Гален, дзе жыла Хершэ, стала сімвалічнай «хроснай» беларускай палітзняволенай у межах кампаніі нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco.

Гізі перакананая, што прысуд Хершэ належыць неадкладна скасаваць, а саму яе вызваліць, бо жанчына не парушала закону, а толькі выконвала свае канстытуцыйныя правы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Акцыя за Наталлю

Дэпутаты парламенту Швейцарыі падтрымалі зняволеную Наталлю Хершэ.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение