18:00

+10

5 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

990 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+8

2 м/с

991 гПа

06:00

+8

2 м/с

991 гПа

Орша, Палітыка

Хуліганства з акаўнтамі

19.02.2021 09:52

2778 праглядаў, 0 каментароў

Сёння ночу (з 18-га на 19-е) быў узламаны акаунт нашага сайта ў інстаграм

Каля 1-20 у ноч з 18 на 19 лютага старонкі Ігара Казмерчака ў сеціве падвергліся атацы. Былі ўзламаныя старонкі ў інстаграме нашага сайта і «Цудоўнай крамы». У абодвух выпадках лагатыпы старонак былі замененыя чырвона-зялёным сцягам і ўстаўленыя некаторыя абразлівыя паведамленні. Але мы вельмі хутка змаглі аднавіць доступ да старонак. Самае горшае, што змаглі зрабіць зламыснікі — павыдаляць рэкламную інфармацыю са старонкі «Цудоўнай крамы», якая будзе хутка адноўленая.

У такіх выпадках звычайна пішуць, што «ламалі» старонкі невядомыя. Але ж за тыя некалькі хвілінаў пакуль старонкі знаходзіліся ў руках «невядомых», яны паспелі зрабіць скрыншоты свайго хуліганства і выкласці іх у адну праўладную суполку ў тэлеграме, якая відавочна курыруецца КДБ — на ёй рэгулярна з’яўляецца хлуслівая інфармацыя пра грамадскіх актывістаў з асабістымі дадзенымі, якія не магчыма было б атрымаць без гэтай службы.

Паралельна ішла атака на асабістую старонку Ігара Казмерчака ў тэлеграме. Толькі а 3-30 зламыснікі змаглі на кароткі час атрымаць доступ да тэлеграма, праўда па той жа схеме... Яны змянілі назву акаўнта і выдалілі перапіску, якая ў чаканні новых вобшукаў і без таго паступова марудна чысцілася.

Зразумела, што гэта чарговы ціск менавіта на Ігара Казмерчака, бо ўсе старонкі былі звязаныя з яго нумарамі тэлефонаў і належалі яму — ён і з’яўляецца ўладальнікам сайта і крамы. Таксама ўчора стала вядома, што Ігара выклікаюць у падатковую інспекцыю для дачы нейкіх тлумачэнняў, праўда, пакуль не вядома па якой справе.

Дарэчы, у ноч перад гэтым такім жа чынам была здзейсненая атака на тэлеграм канал сайта hrodna.life. Праўда там яна прайшла больш паспяхова і сайт да гэтае пары не змог аднавіць кантроль над сваім каналам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хуліганства з акаўнтамі

Сёння ночу (з 18-га на 19-е) быў узламаны акаунт нашага сайта ў інстаграм

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение