Загадчык аддзялення анэстэзіалогіі і рэанімацыі Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі Уладзімір Мартаў атрымаў паведамленне, што кантракт з ім працягваць не будуць, перадае "Белсат". Подпіс пад лістом да Мартава з патрабаваннем прыйсці 2-га красавіка і забраць працоўную кнігу, паставіў галоўны лекар віцебскай бальніцы Андрэй Захараў.
Галоўны лекар БХМД Віцебску паходзіць з Оршы. Захарава прызначылі на гэтую пасаду ў кастрычніку 2020 году. Уладзімір Мартаў - прадстаўнік віцебскай дынастыі лекараў, які летась распавёў пра маштабы каранавірусу, звесткі пра каторы хавалі ўлады і медычнае кіраўніцтва. У жніўні Мартаў адкрыта выступіў супраць свавольстваў сілавікоў, супраць забойстваў і катаванняў мірных пратэстоўцаў.