Ад пачатку месяца ўжо другі пенсіянер загінуў у Сененскім раёне на пажары. 3 сакавіка мужчына пацярпеў у вёсцы Пламя, а потым памёр у бальніцы. Цяпер прэс-служба МНС паведамляе пра пажар у вёсцы Цыпкі ў ноч з 8 на 9 сакавіка.
У Цыпках загарэўся духпавярховы дом, дакладней кватэра на другім паверсе. Калі ратавальнікі змаглі зайсці ўнутар, то знайшлі гаспадара кватэры, пенсіянера 1946 года мёртвым на падлозе. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні загінуўшага.