Нагадаем, што Наталля ўраджэнка Оршы, якая асуджаная за тое, што сарвала балаклаву з АМАПаўца пад час акцыі пратэсту. Некаторы час таму яна абвесціла ў вязніцы галадоўку як знак пратэсту супраць катаванняў — ёй не перадавалі лісты з волі, гэта праваабаронцы лічаць псіхалагічным катаваннем. Але сёння брат Наталлі атрымаў ад яе ліст з якога вынікае, што Наталля спыніла галадоўку, бо ўмовы змяніліся — яе адправілі на «этап». Праўда пакуль не вядома куды яе перавялі.
«Наша Ніва» каротка перадала цытатамі з ліста асноўны яго змест:
«Кожны раз захапляюся жыццём... нечакана-негадана, на
«У цягніку сказалі, што ехаць нам 12 гадзін, так і было. Я пачала есці, з’ела адзін яблык, вады было мала, эканомілі. Два разы давалі кіпень, нас было дзевяць чалавек. Па прыездзе на першы погляд усё выглядала нядрэнна, але адчувала моцную слабасць. Мы заспелі абед, быў вельмі смачным, хоць я і не з’ела шмат».
Цяпер Наталля Хершэ паступова выходзіць з галадоўкі. Таму ўжывае ежу ў невялікіх колькасцях.