У дачыненні да пенсіянеркі з вёскі Панізоўе аршанскім міжраённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 КК «Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў».
Больш за два кілаграм нявысушанай марыхуаны 25 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі па месцы жыхарства гэтай жанчыны. Пенсіянерцы пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.