Нагадаем, што навіна пра затрыманне лідара Партыі БНФ стала вядома позна ноччу. Пазней быў затрыманы яшчэ і зяць палітыка Зьміцер Антончык — абодва былі затрыманыя ў Шклоўскім раёне дзе і жывуць. Родным толькі паведамілі, што затрымалі палітыка па нейкай крымінальнай справе і што знаходзіцца ён у СІЗА КДБ.
Днём Зміцера Антончыка вызвалілі, у яго дома прайшоў вобшук. былі канфіскаваныя страйкбольны аўтамат, сістэмнік ад кампутара і некаторая літаратура. Дзякуючы вызваленню Антончыка стала вядома, што Кастусёву інкрымінуюць артыкул 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па гэтым жа артыкуле абвінавачваюць Зміцера Казлова (Шэрага ката), Севярынца, Статкевіча ды іншых палітыкаў, якіх затрымалі яшчэ да выбараў.