12:00

-1

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Беларусь, Палітыка

Нечаканы рэзананс справы Кастусёва

14.04.2021 12:16

2479 праглядаў, 0 каментароў

Аказваецца па той жа справе па якой у Шклове затрымалі Кастусёва і яго зяця, адбыліся затрыманні яшчэ і ў Маскве

У ноч з 12 на 13-е красавіка стала вядома пра затрыманне ў суседнім Шклове старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Днём 13-га быў затрыманы зяць Кастусёва Дзмітрый Антончык. Праз некаторы час і пасля вобшуку Антончыка адпусцілі, стала вядома, што Кастусёву інкрымінуюць арганізацыю масавых безпарадкаў.

Вечарам 13-га КДБ афіцыйна падцвердзіла, што затрыманы Кастусёў, а таксама Аляксандар Фядута. Аказалася, Фядуту затрымалі ў Маскве дзе ён быў па справах і адтуль перадалі беларускаму КДБ. Раніцай 14-га стала вядома, што таксама ў Маскве быў затрыманы Юрась Зянковіч. Жонка толькі праз два дні даведалася пра яго затрыманне. Пакуль выглядае, што Зянковіч таксама звязаны са справай Кастусёва. Прынамсі гэта выглядае больш лагічна чым звязка Кастусёва і Фядуты.

Як мы пісалі раней, Кастусёў быў асабіста знаёмы з Лукашэнкам яшчэ да таго як той палез у пвалітыку. Фядута і ўвогуле быў адным з супрацоўнікаў штабу Лукашэнкі на першых выбарах. Але сказаць, што яны надта супрацоўнічалі не скажаш — гэта людзі з даволі розных кампаніяў ды і тое што Фядута дапамог Лукашэнку стаць прэзіджнтам яму многія дараваць так і не змаглі.

Зянковіча з Кастусёвым звязвае толькі партыйнасці — абодва ўдзельнічаюць у Партыі БНФ, але Зянковіч даволі рэдка бывае ў Беларусі. Ён з той часткі палітыкаў якіх называлі пакаленне-1996 (тыя хто прыйшлі на хвалі пратэстаў сярэдзіны 90-х). У пачатку 2000-х ён быў дэпутатам двух мясцовых саветаў. А пазней з’ехаў у ЗША дзе заняўся паспяховым юрыдычным бізнэсам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нечаканы рэзананс справы Кастусёва

Аказваецца па той жа справе па якой у Шклове затрымалі Кастусёва і яго зяця, адбыліся затрыманні яшчэ і ў Маскве

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение