Нагадаем, што Жання Аляксандраўна Батурэнка сыйшла з дому ў Оршы яшчэ 12 красавіка ноччу каля першай гадзіны. Жанну шукае і міліцыя, і валанцёры атраду «Анёл» і ратавальнікі ў выглядзе АСВОДа. АСВОД падключылі тады калі на мосце праз Дняпро знайшлі рэчы Жанны. «Наша Ніва» звязалася са свакамі жанчыны. Тыя зусім не разумеюць што магло адбыцца: псіхічных хваробаў ці праблемаў з алкаголем у яе не было. Была замужам, нармальна працавала ў краме прадавачкай. Канешне версія суіцыду разглядаецца, але адзінай падставай для ўмоўнага самазабойства магло стаць толькі тое, што мінулым летам у Жанны памёр
Пакуль у гэтай справе больш пытанняў. Калі вы нешта ведаеце пра лёс Жанны Батурэнка, то паведмце нгэта ў міліцыі або па нумары 7733 у пашуковы атрад «Анёл».