12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Грамадства

А што ў раёнах Магілёўскай вобласці?

22.04.2021 19:44

2204 прагляду, 0 каментароў

Як скарачаецца насельніцтва ў суседніх раёнах Магілёўскай вобласці

Раней мы ўжо пісалі, што Белстат — дзяржаўная статыстычная служба — выдаў вельмі песімістычныя лічбы па колькасці насельніцтва ў краіне. За год насельніцтва ўсёй краіны скарацілася амаль на 60.000 чалавек і ці не ўпершыню гэта закранула буйныя гарады ды нават Мінск.

Мы падрабязна апісвалі наколькі скарачалася насельніцтва па населеных пунктах Аршанскага ды суседніх раёнаў Віцебскай вобласці, але ў нашых суседніх раёнах сітуацыя не надта лепшая.

У Горацкім раёне насельніцтва скарацілася амаль на 500 чалавек. Калі 1 студзеня (дата замеру) мінулага году тут ва ўсім раёне пражывала 40.531 чалавек, то на 1 студзеня 2021 года ўжо 40.052. У асноўным скарачэнне адбылося за кошт сельскай мясцовасці, але і сам райцэнтар страціў людзей. у гэтым годзе статысты налічылі 30.390 жыхароў Горак, а ў мінулым іх было 30.459.

Не далёкі ад нас Круглянскі раён значную колькасць людзей страціў і ў райцэнтры — з мінулагодніх 7.604 чалавек цяпер засталося 7.530. Для таго маленькага гарадку гэта амаль 1 працэнт насельніцтва. А агулам па раёне з 13.715 насельніцтва зменьшылася да 13.468 чалавек.

Абласканы ўвагай рэспубліканскіх уладаў Шклоўскі раён таксама зменьшыўся. І таксама пераважна за кошт сельскага насельніцтва. Калі 1 студзеня 2020 у раёне жыло 25.978 чалавек, то 1 студзеня 2021 — 25.558. У самім Шклове, здаецца, самае малое змяньшэнне насельніцтва сярод суседніх гарадоў. З мінулагодніх 15.379 засталося ў Шклове 15.344 чалавекі — знікла ўсяго толькі 35 чалавек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А што ў раёнах Магілёўскай вобласці?

Як скарачаецца насельніцтва ў суседніх раёнах Магілёўскай вобласці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение