Як паведамлялася раней суды над Дзмітрыем Казловым і яшчэ некалькімі палітвязнямі адбудуцца не ў Мінску (па месцы здзяйснення быццам бы злачынства), а ў Магілёве. І вось, некалькі дзён таму Дзмітрыя ўжо перавялі ў Магілёў. З важнага што ён піша ў сваім лісце дык гэта тое чаму суд будзе ў Магілёве. Яго адвакату патлумачылі гэта тым, што Мінскі суд занадта загружаны.
Цяпер адрас для лістоў Дзмітрыя: 212011 Казлоў Дзмітрый Алегавіч, Турма №4, вул. Крупскай 99-а, г. Магілёў.
Дарэчы сёння - 26 красавіка - у Дзмітрыя дзень народзінаў. Вы можаце павіншаваць яго лістом або паштоўкай.