Раніцай мы ўжо пісалі, што палітвязня Дзмітрыя Казлова (Шэрага ката) перавялі з Мінска ў Магілёў. Як ён змог палумачыць у сваім лісце, афіцыйна было патлумачана, што мінскі суд надта заняты і таму яго і людзей якія праходзяць па той жа справе, судзіць будуць у Магілёве.
Днём стала вядома, што ў Магілёве апынуўся і Павел Севярынец, пра гэта паведаміла яго жонка праз фэйсбук. Відавочна, што справы Казлова і Севярынца будуць аб’яднаныя. Прынамсі, абвінавачанне ім выстаўляецца аднолькавае — арганізацыя масавых беспарадкаў. Затрымалі абодвух яшчэ летам задоўга да выбараў.
Павал Севярынец нарадзіўся пад Оршай у вёсцы Пагост дзе яго бацькі ў той час працавалі па размеркаванні. Пазней сям’я пераехала ў Барань, дзе Павал хадзіў у школу, а пазней у Віцебск дзе бацькі Паўла жывуць і зараз.
Напісаць Паўлу ліст можна цяпер па адрасе:
212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, СТ-4, Павел Канстанцінавіч Севярынец. Па тым жа адрасе можна напісаць і Дзмітрыю Казлову.