Як стала вядома, суд над Дзмітрыем Казловым (блогер Шэры кот), Паўлам Севярынцам і шэрагам іншых актывістаў, якіх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў сапраўды будзе аб'яднаным. Усіх іх пачнуць судзіць 12 мая ў Магілёве. Толькі патрапіць на суд звычайным гледачам і журналістам не атрымаецца - працэс будзе закрытым.
Нагадаем, што ўсе названыя людзі былі арыштаваныя яшчэ ў мінулым годзе да выбараў і з тае пары знаходзіліся ў ізалятары да суда. Нядаўна іх перавезлі ў Магілёў, як потым было патлумачана: мінскія суды моцна занятыя, таму судзіць іх будуць у Магілёве.