Насамрэч, да нас ужо не першы раз звярталіся жыхары гэтага інтэрнату па той самай праблеме — рэгулярна і надоўга спрацоўвае пажарная сігналізацыя. Па правілах супрацьпажарнай бяспекі, інтэрнаты абавязкова мусяць быць абсталяваныя пажарнай сігналізацыяй і ў дадзеным выпадку мы маем справу менавіта з такой аўтаномнай стігналізацыяй, якая задумана з добрай мэтай: папярэджваць жыхароў супольнага дома і службу 101 пра небяспеку. Але ж гэтая сігналізацыя асобны выпадак — жыхарам ад яе больш шкоды чым карысці. Хто перасякаўся з гукам такой сігналізацыі, ведае — ён створаны настолькі пранізлівым, што можа пабудзіць любога, а ў дадзеным выпадку ён не дае заснуць. Калі вы не ведаеце што гэта за гук, то можаце паслухаць яе на відэа.
Як гавораць жыхары дома, сігналізацыя спрацоўвае рэгулярна па поваду і без повада, прынамсі раз на тыдзень. Быў некаторы перапынак калі яна маўчала каля месяца. І тут раптам «загаварыла» зноў. Учора 1 мая сігналізацыя закрычала бліжэй да 13 гадзін дня. Усё пераправерылі — аніякага пажару няма, прыязжалі праверыць сітуацыю і пажарныя. І крычала яна потым амаль да 11 гадзін 2 мая. Бо каб адключыць патрэбны ключ ад асобнага памяшкання, а ён ёсць у асобнага чалавека, а чалавек на выходных. Так амаль суткі жыхары інтэрната жылі пад зусім немілагучны піск пажарнай сігналізацыі.
Калі б такое было ўпершыню, то не было б праблемаў, калі б такое паўтаралася толькі па рабочых днях, то таксама не страшна — яе тады хутка адключылі, але піск на выходных проста ўсіх стамляе.