Напрыканцы сакавіка на М1 на тэрыторыі Дубровенскага раёна мясцовае ДАІ для праверкі спыніла аўтацягнік - паведамляе сайт камітэта судовых экспертызаў. Стандартная праверка скончылася кепска для кіроўцы. аўтаінспектары адразу западозрылі, што ён выпіўшы. Працягваць рух яму не далі, пачалі афармляць пратакол для чаго папрасілі прад'явіць стандартны набор дакумантаў: у першую чаргу пасведчанне кіроўцы.
Першапачаткова правы не выклікалі аніякіх праблемаў, але калі іх прабілі па міліцэйскай базе, выявілася, што даты на пасведчанні і ў базе розныя. Як такое магло адбыцца? Судовыя эксперты разабраліся: дакумант быў проста аддрукаваны на хатнім прынтары.
Такім чынам акрамя пакарання за знаходжанне за стырном у п'яным вышлядзе, на мужчыну будзе заведзена яшчэ і крымінальная справа за падробку дакумантаў.