18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

Беларусь, Палітыка

Не суд, а спецаперацыя

12.05.2021 11:42

3074 прагляду, 0 каментароў

Суд над Севярынцам, Казловым і іншымі актывістамі распачаўся з затрымання

Калі быць больш дакладным, то мы яшчэ не ведаем ці распачаўся суд, калі каля будынка Магілёўскага абласнога суда адбылося першае затрыманне. Але пра ўсё папарадку...

Нагадаем, што ўраджэнцы Ашаншчыны Павал Севярынец і Дзмітрый Казлоў разам з шэрагам іншых актывістаў былі затрыманыя на адным з перадвыбарчых пікетаў амаль 11 месяцаў таму. З тае пары яны знаходзіліся пад вартай у Мінску, але пару тыдняў таму было абвешчана, што з-за загружанасці мінскіх судоў, іхны працэс адбудзецца ў Магілёве і ў закрытым рэжыме. Калі родныя і сябры прыехалі раніцай да будынка Магілёўскага суда, то заўважылі тут амаль усё мясцовае начальства міліцыі. Людзі не спрабавалі патрапіць у залю дзе будзе адбывацца суд, але каля 40 чалавек зайшлі ў сам будынак, каб падтрымаць сваёй прысутнасцю вязняў, калі іх будуць весці на суд. За 20 хвілін да таго як павінен быў пачацца працэс, людзей выгналі і з будынка суда. А потым выклікалі АМАП. Ужо ў прысутнасці АМАПу адзін з афіцэраў міліцыі папярэдзіў, што калі людзі не разыйдуцца ад будынка, то гэта будзе ўспрынята як несанкцыянаваная акцыя. Прыблізна ў гэты ж час каля будынка суда быў затрыманы журналіст праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксандар Буракоў-старэйшы.

У самім будынку засталіся толькі маці Паўла Севярынца Таццяна і ягоная жонка - яны хочуць сустрэцца са старшынём суда.

Мы працягваем адсочваць сітуацыю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не суд, а спецаперацыя

Суд над Севярынцам, Казловым і іншымі актывістамі распачаўся з затрымання

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение