Справу вялі з 2012 года супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Аршанскага і Дубровенскага РАУС. Яшчэ напрыканцы 2012 года паступіла інфармацыя, што дырэктар дыягнастычнай станцыі ў Дуброўна атрымлівае хабар за "дапамогу" ў праходжанні тэхагляду. Канешне, справа тычылася перш за ўсё тых аўтамабіляў, якія без дапамогі службовай асобы тэхагляд не прайшлі б. За час назірання праваахоўнікі выявілі 11 выпадкаў атрымання хабару проста ў службовым кабінеце.
Суд прыгаварыў дырэктара дыягнастычнай станцыі да 5 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады.