Міліцыя не паведамляе якую канкрэтна краму спрабаваў абрабаваць пажылы злачынца. Гаворыцца толькі што крама знаходзіцца на вуліцы Леніна ў адным з жылых дамоў. Стары зайшоў у краму быццам за пакупкам, але замест агляду прылаўкаў падыйшоў да касіршы і пад пагрозай пісталета запатрабаваў каб жанчына аддала яму выручку. Прадавачка перапужалася, з крыкамі пра дапамогу яна заскочыла ў падсобнае памяшканне дзе пачала званіць у міліцыю. Злачынца яшчэ некаторы час спрабаваў самастойна зламаць касу, каб забраць грошы, але пачуўшы, што касірша выклікае супрацоўнікаў міліцыі, выскачыў з крамы каб схавацца. Прадаўшчыца асмялела і выскачыла за ім на вуліцу, працягваючы клікаць на дапамогу. Па шчаслівым выпадку, каля крамы ў гэты час праходзілі два сябры, пабачыўшы здарэнне яны кінуліся за злачынцай. У старога не было шанцаў знікнуць.
Як высветлілася пазней, сябры былі супрацоўнікамі міліцыі, якія бавілі вольны ад працы час за супольнай прагулкай і размовамі. Таксама высветлілася, што і пісталета ў мужчыны не было, а пужаў ён прадаўшчыцу "прадметам падобным на пісталет". Таксама стала вядома, што палову свайго жыцця пенсіянер правёў за кратамі, але на пенсію не выйшаў, працягнуўшы цяжкую крымінальную работу.