Выданне «Наша Ніва» апублікавала вялікі артыкул пра праблемы і радасці з якімі сутыкаюцца палітычныя вязні ў месяцах зняволення. Першай гераіняй артыкула стала наша зямлячка, якая доўгі час жыла ў Швейцарыі Наталля Хершэ. Яна сёння знаходзіцца ў Гомельскай калоніі № 4. Адрас для допісаў: ПК№ 4 246035 г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 Наталлі Хершэ.
Мы не будзем публікаваць артыкул цалкам, прачытаць яго можна тут.
Але распавядзем у чым па меркаванні брата Наталлі праяўляецца псіхалагічны ціск:
1. У траўні Наталлі адмовілі ў двухдзённым спатканні з роднымі. Афіцыйная прычына — вялікая чарга.
2. наталля званіла брату кожны тыдзень, але ўжо больш за два тыдні званкоў ад яе не паступае.
3. Газетаў «новы час» і «Рэгіянальная газета» на якію Наталля была падпісаная ёй не перадаюць, хаця відавочна ў калонію яны прыходзяць.
4. Яна часта атрымлівае дадатковыя заданні і таму амаль не застаецца вольнага часу. напрыклад калі да адбою заставалася 30 хвілін, ёй далі заданне правесці прыьорку ваннага пакою з вялікай колькасцю сантэхнікі. А ўжо праз пяць хвілін прыйшлі правяраць ці ўсё прыбрана, яшчэ праз 5 хвілін загадалі скончыць прыборку цалкам, што было не рэальна. У сувязі з гэтым адзін з супрацоўнікаў калоніі сказаў: калі на асуджанага няма рапарта за парушэнні, значыць кепска працуе правяраючы.
5. Адвакатку Наталлі Ірыну Бярцук пазбавілі ліцэнзіі.
Асобна ў артыкуле ўзгадваецца, што Наталля атрымала заробак за працу ў калоніі ў памеры 6,66. Канешне гэта супадзенне, але ўзгадваецца біблійная лічба д’яблы.