Як і чакалася з-за занадта цёплага надвор'я, па Беларусі пачынае ўводзіцца абмежаванне на наведванне лясоў, каб прадухіліць лясныя пажары. Забарона ўведзена амаль ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці, у адным раёне Мінскай вобласці і некаторых раёнах Гомельскай і Магілёўскай.
У тым ліку забарона на наведванне лясоў уведзена ў суседнім Горацкім раёне, а таксама ў больш далёкіх Дрыбінскім і Мсціслаўскім.