Сямейны паход у лес ледзь не скончыўся трагедыяй. Разам пайшлі дачка, мама і бацька, які нядаўна перанес сардэчнае захворванне. Мужчыне ў лесе стала кепска і вярнуцца назад — хаця сям’я была ўжо недалёка дарогі — ён сам не мог. Дачка пазваніла ў МНС.
З дапамогай сірэны і мабільнага тэлефону ратавальнікі вызначалі дзе знаходзяцца «ляснікі»: яны падавалі гукавы сігнал і адначасова па тэлефоне запытвалі ў жанчыны ці чуе яна яго. Усіх траіх у выніку знайшлі і мужчыне сапраўды спатрэбілася шпіталізацыя.