Учора раніцай Шклоўскім ратавальнікам прыйшла незвычайная просьба пра дапамогу. Справа не ў чарговым пажары і не ў заблукаўшых грыбніках. Дзіцянак галавой застраў паміж металічнымі прутамі.
У вёсцы Літоўск маленькая дзяўчынка гулялася на ганку дома. Ганак па перыметры меў парнчы, якія стаялі на шэрагу металічных прутоў. Напэўна дзіцё захацела паглядзець уніз, засунула галаву паміж прутоў, а назад ужо высунуцца не змагло.
Хаця дзяўчынка аддзелася лёгкім перапугам - дапамога медыкаў не спатрэбілася, але дасаваць давялося гідраўлічным інструмантам.