Возера Шчацінкаўскае, якое аршанцы па старому называюць Кар'ер з мінулага года стала прыватным. Яго арэндаваў прадпрымальнік з Сельгастэхнікі. З-за чаго па горадзе папаўзлі самыя неверагодныя чуткі. Гаварылі, што цяпер купацца на Кар'еры будзе забаронена, або купанне стане платным. Але чуткі не спраўдзіліся.
Насамрэч статус прыватнага возера для Кар'ера пайшоў на карысць. Паступова адбываецца добраўпарадкаванне возера і з'яўляюцца дадатковыя магчымасці для адпачынку. Напрыклад за сезон тут з'явілася пляцоўка ля пляжнага валейболу, катамараны і чоўны. А таксама пляцоўка турнікоў. Гэта не ўсе добраўпарадкаванні якія плануе правесці тут прадпрымальнік. Не так даўно ў Кар'ера з'явілася свая старонка ў інстаграме для таго, каб любы чалавек мог выказацца на тэму наступных добраўпарадкаванняў. Любы падпісчык суполкі можа выказаць свае прапановы па далейшым развіцці возера.