Алег Граблеўскі - адзін з першых аршанскіх правабаронцаў-юрыстаў, але з дзесятак гадоў таму ён пераехаў разм з смёй Мінск дз пачаў працаваць у "Офісе па правах людзей з інваліднасцю". У красавіку ў арганізіцыю прыйшлі супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследваняў і затрымалі дырэктара арганізацыі Сяргея Драздоўскага, які з'яўляецца інвалідам-вазочнікам і Алега Граблеўскага, які тут выконваў функцыю юрыста.
Да канца зразумець за што затрымалі сяброў арганізацыі складана. Іх абвінавацілі ў арганізацыі пратэста за тое, што некалькім інвалідам, якія былі затрыманыя пад час пратэстаў, яны параілі звярнуцца да адваката. Тым не меньш з красавіка Драздоўскі і Граблеўскі знаходзілі ў ІЧУ. Некалькі гадзін таму на сваёй старонцы ў фэйсбуку Драздоўскі напісаў, што яго і Алега вызвалілі з-пад арышту пад паручальніцтва. Болей каментароў пакуль няма, бо абодва знаходзяцца пад падпіскай пра неразгалошванне.