Міліцыя паведамляе пра затрыманне 200 літраў саляркі. Відавочна, што паліва было крадзеная, бо было афарбаванае — так сваё паліва пазначаюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, каб было відавочна калі яго крадуць.
Самі затрыманыя — двое аршанцаў — таксама не надта аспрэчвалі паходжанне саляркі. Яны прызналіся, што саляру купілі ў незнаёмых людзей каля поля нейкай сельскай гаспадаркі.