Толькі ў гэтым годзе скончыўся рамонт маста праз Адроў у кірунку Барані. А на ім ужо няма металічных рашотак на ліўневай каналізацыі. Знікла большасць такіх кратак, што стварае небяспеку для пешаходаў. У ліўнёўку можа спакойна патрапіць нага чалавека.
Куды ж яны зніклі? Мы можам толькі здагадвацца, але здагадкі гавораць, што найбольш верагодны варыянт, што іх банальна скралі на металалом.