Сонечнае камфортнае надвор'е мінулага тыдня ўтрымліваў антыцыклон над Скандынавіяй. Тэмпература ўначы складала +10 ... +15, днём +23 ... +29 градусаў. Цяпер сітуацыя ў атмасферы некалькі змяняецца, цэнтр антыцыклону перамяшчаецца на раён на ўсход ад Масквы. Гэта значыць, што паўночныя і паўночна-ўсходнія вятры, якія неслі хоць нейкую прахалоду зменяцца на паўднёва-ўсходнія, якія прынясуць да нас спёку са стэпаў Казахстана. Слупкі тэрмометра ў наступны тыдзень перавысяць адзнаку ў +30 градусаў. Пераважна без ападкаў.
У такое надвор'е рэкамендуецца рабіць перапынак на адпачынак у самы гарачы абедзенны час, больш ужываць вады.
Тэмпература вады ў Дняпры +23 градуса.