Калі паглядзець на зводку МНС, то за ўвесь тыдзень у ёй не паведамлялася ні пра адзін пажар. Але з вечара пятніцы як прарвало...
Першы пажар адбыўся ў пятніцу вечарам. Каля 18-45 на пульт дубровенскіх ратавальнікаў прыйшло паведамленне пра пажар на вуліцы Ландарскага. Гарэў прыватны дом, які моцна пацярпеў ад вагня.
У ноч з пятніцы на суботу загарэўся прыватны дом у вёсцы Марозава Аршанскага раёну. І ў тую ж ноч адбыўся пажар у вёсцы Варашылы Сененскага раёну.
На наступны дезнь стала не значна спакайней. У Саненскім раёне згарэла прыватная лазня ў вёсцы Пасад. А ў Оршы пажар адбыўся па вуліцы 3-яй Прыгараднай. Тут пажар скончыўся трагічна - загінуў гаспадар дома 1965 года нараджэння.