Пажар здарыўся ў Оршы ў доме 85/4 па вул. Магілёўскай. Папярэдне прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні. Цыгарэту запаліў гаспадар кватэры 1947 года нараджэння, які ў гэты дзень быў у нецвярозым стане. У кватэры акрамя гаспадара кватэры ў гэты час знаходзілася яго жонка 1951 года нараджэння - абодва пенсіянеры. Пах дыма пачуў сусед пенсіянераў 1978 года нараджэння, кватэра каторага знаходзіцца паверхам вышэй. Калі дым пайшоў у яго кватэру, той спусціўся да суседзяў, на званок у дзверы тыя не адказалі і мужчына выламаў дзверы. Ён самастойна спрабаваў вывесці пенсіянераў з задымленай кватэры, але і сам страціў прытомнасць. У выніку дапамогу ўсім траім аказалі ратавальнікі МНС. Пасля агляду пацярпелых хуткай дапамогай, усе ад шпіталізацыі адмовіліся.
У выніку пажару з пад'езду эвакуяваныя 18 чалавек. Загінулых няма.