Ва ўмовах блакавання сайтаў у людзей ўсё больш інтарэсу да сацыяльных сетак незалежных сайтаў. І хаця пакуль наш сайт не заблакаване, не прызнаны экстрэмісцкім, нам таксама перапала трошкі гэтай тэндэнцыі. На днях колькасць падпісчыкаў нашай суполкі ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" перавысіла 4.000 акаўнтаў. Значная колькасць новых падпісчыкаў прыйшла менавіта ў жніўні.
Але "Укантакце" гэта не самая папулярная нашая старонка. Ёсць яшчэ і акаўнт нашага сайта, які падбіраецца да 8.000 фрэндаў. А самы папулярны наш акаўнт у інстаграме. У ім ўжо больш за 16.000 падпісчыкаў і працягвае даволі хутка расці.